Logo Polskiego Radia
Print

Тэракт у Аўганістане: аўтамабіль узарваўся перад банкам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2017 17:13
29 чалавек забітыя, а 60 параненыя ў выніку выбуху аўтамабіля перад банкам на поўдні Аўганістану.
PAP/EPA/WATAN YAR

Тэракт у Аўганістане: аўтамабіль узарваўся перад банкам
29 чалавек забітыя, а 50 параненыя ў выніку выбуху аўтамабіля перад банкам у правінцыі Гільменд на поўдні Аўганістану – паінфармаваў губэрнатар правінцыі. Паводле яго, большасьць ахвяр складаюць цывільныя асобы.
Тэракт адбыўся раніцай перад будынкам Банку Кабул у галоўным горадзе правінцыі Лашкаргах. Паводле сьведак, пасьля выбуху чуваць было гукі перастрэлкі.
Паводле адной з вэрсій, у час тэракту ў банку было шмат жаўнераў, якія прыйшлі атрымаць зарплаты. Аўтары тэракту пакуль невядомыя, але Гільменд зьяўляецца аплотам радыкальных талібаў, якія кантралююць 80% гэтай правінцыі і акупуюць пазыцыі ў адлегласьці ўсяго некалькіх сот мэтраў ад Лашкаргах.
Талібы рэгулярна праводзяць атакі на банкі ў час, калі ў іх зарплату атрымліваюць паліцыянты, жаўнеры і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі.

29 чалавек забітыя, а 50 параненыя ў выніку выбуху аўтамабіля перад банкам у правінцыі Гільменд на поўдні Аўганістану – паінфармаваў губэрнатар правінцыі. Паводле яго, большасьць ахвяр складаюць цывільныя асобы.

Тэракт адбыўся раніцай перад будынкам Банку Кабул у галоўным горадзе правінцыі Лашкаргах. Паводле сьведак, пасьля выбуху чуваць было гукі перастрэлкі. Паводле адной з вэрсій, у час тэракту ў банку было шмат жаўнераў, якія прыйшлі атрымаць зарплаты. Аўтары тэракту пакуль невядомыя, але Гільменд зьяўляецца аплотам радыкальных талібаў, якія кантралююць 80% гэтай правінцыі і акупуюць пазыцыі ў адлегласьці ўсяго некалькіх сот мэтраў ад Лашкаргах.

Талібы рэгулярна праводзяць атакі на банкі ў час, калі ў іх зарплату атрымліваюць паліцыянты, жаўнеры і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт