Памежнікі ратуюць тысячы мігрантаў на Міжземным моры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        17.06.2017 17:34
                    
                                 
                
                
                    Каля 2000 мігрантаў выратавалі на Міжземным моры службы Італіі ды Лівіі.
                
                
                    
                        
Wikipedia Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Італьянскія памежнікі каардынуюць працу па аказаньні дапамогі ўцекачам. Таксама ўсё больш актыўна да пошуку мігрантаў далучаецца Лівія. Затрымана й адпраўлена назад у лівійскія парты каля 900 чалавека, якія накіроўваліся ў Італію.
Італьянская берагавая ахова паведаміла, што ўчора забралі каля тысячы чалавек, якія дрэйфавалі па моры на 15 плытах і лодках. Людзей падабраў на борт экіпаж судна італьянскага ваенна-марскога флёту, які патрулюе мора ў рамках апэрацыі Памежнага агенцтва ЭЗ Frontex.
Італьянскія СМІ надрукавалі словы прэсавага сакратара ваенна-марскіх сіл Лівіі палкоўніка Аёбы Гасэма, які абвясьціў, што лівійскія патрулі знайшлі ў пятніцу ў сваіх водах шэсьць суднаў з 906 мігрантамі, якія ішлі ў напрамку італьянскіх берагоў. Сярод іх было 98 жанчын і 25 дзяцей. Кожны чалавек, як сказаў прэс-сакратар, былі дастаўлены ў адзін з лівійскіх партоў, а затым зьмясьцілі ў цэнтар для мігрантаў.
ПР/юл