Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанская пракуратура накіравала ў суд справу супраць Крыштыяну Раналду

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.06.2017 16:14
Пракуроры падазраюць яго ў фінансавых махінацыях на суму ў 14 млн. 700 тыс. эўра.
PAP/EPA/GREGORIO CUNHA

Гішпанская пракуратура накіравала ў суд справу супраць партугальскага футбаліста Крыштыяну Раналду. Пракуроры падазраюць сусьветна вядомага спартоўца ў фінансавых махінацыях на суму ў 14 млн. 700 тыс. эўра ў 2011-2014 гадах.

У заяве пракуратуры гаворыцца, што ў 2010 годзе Раналду стварыў бізнэс-структуру, каб пры яе дапамозе скрыць частку сваіх даходаў ад гішпанскай падатковай інспэкцыі.

Нагадаем, Крыштыяну Раналду з 2009 году зьяўляецца гульцом клюба «Рэал Мадрыд».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт