Logo Polskiego Radia
Print

Крызыс у Пэрсыдзкай затоцы выклікалі расейскія хакеры

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 07.06.2017 13:32
Расейцы разьмясьцілі на сайце агенцтва друку ілжывыя навіны, якія сталі прычынай дыпляматычнага скандалу.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Амэрыканскія сьледчыя падазраюць, што крызыс у Пэрсыдзкай затоцы быў выкліканы расейскімі хакерамі. Расейцы быццам бы разьмясьцілі на сайце катарскага агенцтва друку ілжывыя навіны, якія сталі прычынай дыпляматычнага скандалу. Пра гэта паведаміла тэлебачаньне CNN.

Паводле інфармацыі, сабранай амэрыканскай выведкай, першы ўзлом здарыўся два тыдні таму, калі ў базе дадзеных агенцтва паявілася фэйкавая інфармацыя, што ўлады Катару прыхільна ставяцца да Ірану і Ізраіля ды адмоўна выказваюцца пра прэзыдэнта Дональда Трампа.

Пра хакерскую атаку паведаміў тэлестанцыі CNN міністар замежных спраў Катару. Агенцтва ФБР адправіла ў Катар сваіх адмыслоўцаў, каб яны дапамаглі ўраду краіны правесьці сьледзтва па справе атак.

Меркаваньнем амэрыканскіх спэцслужбаў, мэта дзейнасьці хакераў – пасварыць ЗША з іх саюзьнікамі. Пакуль невядома, ці расейскія хакеры зьвязаныя са злачыннымі групоўкамі ці з расейскай выведкай. ЦРУ і ФБР адмаўляюцца камэнтаваць справу.

У Катары знаходзіцца самая буйная ў рэгіёне амэрыканская вайсковая база.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт