У Данецку прапаў журналіст, які пісаў для ўкраінскіх СМІ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        07.06.2017 11:05
                    
                                 
                
                
                    Сваякі ня могуць знайсьці С. Васіна, няма сувязі. У яго кватэры сьляды ўзлому і ператрусу.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У Данецку прапаў бязь вестак журналіст і пісьменьнік Станіслаў Васін. Верагодна, ён быў схоплены баявікамі. Пра гэта на сваім сайце ў Фэйсбуку паведаміў былы ўкраінскі дэпутат Ягор Фірсаў. Ён адзначае, што акаўнт Васіна ў Фэйсбуку застаецца актыўным, але інфармацыю на ім разьмяшчае хутчэй за ўсё хтосьці іншы, паколькі тэлефон не адказвае.
«Сваякі ня могуць яго знайсьці, няма сувязі. У кватэры Стаса сьляды ўзлому і ператрусу», - гаворыцца ў паведамленьні. Фірсаў таксама адзначае, што апошні час Васін знаходзіўся на непадкантрольнай тэрыторыі, паколькі хацеў пісаць, што там адбываецца.
Летась пры выкананьні службовых абавязкаў у сьвеце загінулі 93 журналісты.
Грамадзкае радыё/нг