Летува ўзводзіць плот на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.06.2017 18:11
Чакаецца, што кошт будаўніцтва агароджы складзе 1 мільён 335 тысяч эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0
Летува ўзводзіць плот на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю
Чакаецца, што кошт будаўніцтва агароджы складзе 1 мільён 335 тысяч эўра.
Летува пачала будаўніцтва 45-кілямэтровага плота на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю, паведаміла расейскае агенцтву ТАСС.
Распачацьце будаўніцтва агароджы суправаджала адмысловая цырымонія. Міністар замежных спраў Летувы Эймуціс Місюнас адзначыў, што мэтай узьвядзеньня плота зьяўляецца абарона эканамічных інтарэсаў і бясьпекі краіны шляхам прадухіленьня кантрабанды й незаконнай міграцыі. Палітык намякнуў, што ўплыў на гэтае рашэньне мела цяперашняя геапалітычная сытуацыя. Тым ня менш ён згадзіўся, што для ваеннай тэхнікі, гэта ніякая перашкода.
Плот будзе пабудаваны ад горада Вішціціс на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю й Польшчай да ракі Нёман. Яго вышыня складзе два мэтры. На агароджы будуць усталяваныя электронныя сыстэмы пагранічнага кантролю. Чакаецца, што кошт будаўніцтва плота складзе 1 мільён 335 тысяч эўра.
аз
Летува пачала будаўніцтва 45-кілямэтровага плота на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю, паведаміла расейскае агенцтвa ТАСС.
Распачацьце будаўніцтва агароджы суправаджала адмысловая цырымонія. Міністар замежных спраў Летувы Эймуціс Місюнас адзначыў, што мэтай узьвядзеньня плота зьяўляецца абарона эканамічных інтарэсаў і бясьпекі краіны шляхам прадухіленьня кантрабанды й незаконнай міграцыі. Палітык намякнуў, што ўплыў на гэтае рашэньне мела цяперашняя геапалітычная сытуацыя. Тым ня менш, ён згадзіўся, што для ваеннай тэхнікі, гэта ніякая перашкода.