Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за тэракты ў Лёндане
Лёнданская паліцыя паведаміла пра тое, што высьветліла асобы трох тэрарыстаў.
Тэрарыстычнага арганізацыя „Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасьць за правядзеньне суботніх тэрактаў у Лёндане. У тэрактах загінулі сем чалавек, каля 50 былі раненыя.
У суботу ўвечары, фургон уехаў у натоўп людзей на Лёнданскім мосьце ў цэнтры брытанскай сталіцы. Тэрарысты, якія выселі машыны, пачалі нападаць на выпадковых мінакоў з нажамі.
Заяву аб правядзеньні атакі ў інтэрнэце апублікавала агенцтва Амак, якое падтрымлівае фанатыкаў зь Ісламскай дзяржавы. У мінулым гэткія паведамленьні агенцтва не заўсёды аказваліся сапраўднымі. Аднак на гэты раз інфармацыю пацьвердзіла таксама амэрыканская арганізацыя SITE, якая займаецца маніторынгам дзейнасьці экстрэмісцкіх арганізацыяў.
Лёнданская паліцыя заяўляе, што высьветліла асобы трох тэрарыстаў. Пакуль аднак не вядома, ці яны былі ў прамым кантакце з фанатыкамі на Блізкім Усходзе або былі завэрбаваныя празь інтэрнэт, як гэта часта здаралася ў выпадку папярэдніх тэрактаў у Эўропе.
аз
Тэрарыстычнага арганізацыя „Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасьць за правядзеньне суботніх тэрактаў у Лёндане. У тэрактах загінулі сем чалавек, каля 50 былі раненыя.
У суботу ўвечары, фургон уехаў у натоўп людзей на Лёнданскім мосьце ў цэнтры брытанскай сталіцы. Тэрарысты, якія выселі машыны, пачалі нападаць на выпадковых мінакоў з нажамі.
Заяву аб правядзеньні атакі ў інтэрнэце апублікавала агенцтва Амак, якое падтрымлівае фанатыкаў зь Ісламскай дзяржавы. У мінулым гэткія паведамленьні агенцтва не заўсёды аказваліся сапраўднымі. Аднак на гэты раз інфармацыю пацьвердзіла таксама амэрыканская арганізацыя SITE, якая займаецца маніторынгам дзейнасьці экстрэмісцкіх груповак.
Лёнданская паліцыя заяўляе, што высьветліла асобы трох тэрарыстаў. Пакуль аднак невядома, ці яны былі ў прамым кантакце з фанатыкамі на Блізкім Усходзе або былі завэрбаваныя празь інтэрнэт, як гэта часта здаралася ў выпадку папярэдніх тэрактаў у Эўропе.
аз