Logo Polskiego Radia
Print

Экіпаж касьмічнага карабля вярнуўся на Зямлю

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.06.2017 13:11
За вяртаньнем «Саюза» на Зямлю назіраў прэзыдэнт Францыі.
Foto: PAP/EPA/SHAMIL ZHUMATOV / POOL

«Саюз MС-03» з двума членамі экіпажа Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС): расійскім касманаўтам беларускага паходжаньня Алегам Навіцкім і французам Тома Пяске, прызямліўся ў Казахстане. Інфармацыю распаўсюдзіў Расейскі цэнтар кіраваньня палётамі.

Расстыкоўка карабля з МКС прайшла 2 чэрвеня а 13.50. Пасьля «Саюз МС-03» падзяліўся на тры часткі: спушчальны апарат накіраваўся да Зямлі, а два адсекі згарэлі ў шчыльных слаях атмасфэры.

На вышыні прыкладна 100 кілямэтраў спушчальны апарат увайшоў у шчыльныя слаі атмасфэры. На вышыні 10 кілямэтраў раскрыліся парашуты і а 17.10 апарат прызямліўся ў Казахстане ў 147 кілямэтрах на паўднёвы ўсход ад горада Жазказган.

Навіцкі і Пяске вярнуліся на Зямлю пасля 197 дзён на арбіце ў складзе экіпажа МКС. Для расейскага касманаўта гэта было другое знаходжаньне ў космасе, для францускага астранаўта Эўрапейскага касьмічнага агенцтва – першае касьмічнае падарожжа.

Касманаўты вылецелі на МКС 17 лістапада 2016 года разам з амэрыканкай Пэгі Ўітсан. Амэрыканка вярнулася на Зямлю 3 верасьня пасьля рэкордных для жанчын 300 дзён бесьперапыннага знаходжаньня ў космасе.

За вяртаньнем «Саюза» на Зямлю назіраў у Парыжы прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт