Logo Polskiego Radia
Print

Крывавы напад на Філіпінах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.06.2017 12:50
Мінімум 34 асобы былі забітыя ў выніку нападу на казыно ў сталіцы Філіпін – Маніле.
Foto: ROLEX DELA PENA/PAP/EPA

Выканаўца нападу пакончыў з сабой.

Большасьць ахвяраў нападу загінула задыхнуўшыся ад дыму з пажару, які выклікаў нападнік.

Паліцыя лічыць, што інцыдэнт ня меў ніякай сувязі з тэрарызмам і быў спробай рабаваньня.

Адразу пасьля паўночы па мясцовым часе злачынец уварваўся ў адно з казыно ў сталіцы Філіпін. З аўтамата ён абстраляў гульнявы пакоі, а затым падпаліў адзін са сталоў у казыно. Потым ён зьбег у гатэльную частку казыно, дзе ў адным з пакояў засіліўся. Чалавек абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліў.

Паліцыя мяркуе, што гэта быў не тэракт, аднак сілы бясьпекі на Філіпінах, прыведзеныя ў стан падвышанай баявой гатоўнасьці.

На поўдні краіны працягваюцца баі з ісламістамі, якія спрабуюць захапіць адзін з гарадоў. Філіпінскія ўлады паведамілі, што адбываецца спроба «уварваньня» замежных тэрарыстаў, зьвязаных з так званай Ісламскай дзяржавай, якія спрабуюць узяць пад кантроль горада Мараўі на высьпе Мінданаа. За апошнія дні там загінула больш за 100 чалавек.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт