Інтэрнэт рэчаў варты трыльёны даляраў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
28.05.2017 17:13
Гэты рынак цягам наступных 15 гадоў дасягне 60 трыльёнаў даляраў.
Падлічана, што рынак Інтэрнэт рэчаў, то бок падлучаных да Сеціва прылад, варты 1-1,5 трыльёнаў даляраў.
На думку экспэртаў, сэктар будзе дынамічна разьвівацца ў бліжэйшыя гады, у яго велізарны патэнцыял. Гэта магчымасьць для разьвіцьця эканомікі, палёгка для спажыўцоў, але і новыя пагрозы.
Інтэрнэт рэчаў дзеліцца на два тыпы – адзін, зьвязаны з канчатковым кліентам, другі – з вытворчасьцю й прамысловасьцю. Менавіта гэты рынак цягам наступных 15 гадоў дасягне 60 трыльёнаў даляраў, або ў чатыры разы перавысіць эканоміку Кітая. У бліжэйшыя чатыры - пяць гадоў 80% рынку паслуг будуць абапірацца на выкарыстаньне Інтэрнэту рэчаў.
У дадатак да прамысловасьці хутка будзе расьці мэдычны сэгмэнт. Ён будзе зьвязаны зь бясьпекай і кантролем за станам здароўя. Апроч таго, будзе, вядома, спорт, рынак хатняй аўтаматызацыі.
Рост прысутнасьці Інтэрнэту рэчаў нясе шмат новых рызыкаў. Сёньня такія прылады, падлучаныя да Інтэрнэту, маюць слабыя сыстэмы абароны, якія лёгка пераадолець. Апроч таго падлучаныя прылады ўвесь час зьбіраюць інфармацыю пра нас.
Гэтыя дадзеныя кантралююць буйныя карпарацыі, на якія нават урады ня маюць уплыву. Такім чынам, важным пытаньнем наступных гадоў будзе новы рэглямэнт абыходжаньня з інфармацыяй у Сеціве ды інвэстыцыі ў сыстэмы бясьпекі
ПР/юл