Канцлер Нямечыыны адклікала прэс-канфэрэнцыю на саміце G7
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.05.2017 13:48
У кіраўніцтва Нямеччыны і ЗША ўзьніклі сур’ёзныя рознагалосьсі – камэнтуе атачэньне Ангелы Мэркель.
Ангела Мэркэль World Economic Forum/flickr.com
Пасьля завяршэньня саміту «Вялікай сямёркі» на Сыцыліі была адмененая прэс-канфэрэнцыі канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Гэта можа сьведчыць пра супярэчнасьці паміж урадамі Нямеччыны й Злучаных Штатаў па пытаньнях трансатлянтычнай гандлёвай дамовы і барацьбы са зьменамі клімату. Камэнтатары лічаць, што Ангела Мэркель вырашыла адмовіцца ад выступленьня перад прэсай, каб не падаграваць канфлікту.
Прэс-канфэрэнцыі Дональда Трампа пасьля завяршэньня саміту G7 на Сыцыліі не плянавалася. Але нечаканая адмена выступу Ангелы Мэркель выклікала зьдзіўленьне журналістаў. Атачэньне канцлеркі неафіцыйна паведаміла, што з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў у яе ўзьніклі рознагалосьсі па пытаньнях гандлёвых адносінаў Эўразьвязу з ЗША, а таксама барацьбы са зьменамі клімату. Прэс-канфэрэнцыя была скасаваная, каб «не ствараць уражаньня, што канцлер Мэркель зьяўляецца галоўным ворагам Дональда Трампа».
Падчас нядаўніх перамоваў у Брусэлі амэрыканскі прэзыдэнт наракаў на тое, што Нямеччына «занадта многа» экспартуе.
IAR/ап