Прэзыдэнт Філіпінаў не выключае ўвядзеньня ваеннага становішча
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.05.2017 15:17
Падчас учорашніх баёў з урадавымі войскамі ісламскія фанатыкі напалі на каталіцкі храм.
PAP/EPA/MARK R. CRISTINO
Прэзыдэнт Філіпінаў не выключае ўвядзеньня ваеннага становішча
Падчас учорашніх баёў з урадавымі войскамі ісламскія фанатыкі напалі на каталіцкую сьвятыню.
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Роа Дутэртэ не выключае магчымасьці ўвядзеньня ваеннага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны ў абліччы росту пагрозы з боку ісламскіх фанатыкаў.
Паўстанцы з групы Абу Сайяф падчас учорашніх баёў з урадавымі войскамі на высьпе Мінданао напалі на каталіцкую сьвятыню, дзе забілі ксяндза і ўзялі закладнікаў.
У гэткай сытуацыі прэзыдэнт Дутэртэ спыніў кароткі візыт у Расею і ўвёў ваеннае становішча на высьпе.
Нагадаем, Філіпіны змагаюцца з нападамі групы Абу Сайяф, якая паклялася быць вернай экстрэмісцкай групоўцы „Ісламская дзяржава”. Арганізацыя хоча ўвесьці халіфат і арганізоўвае тэракты й выкраданьні людзей з мэтай атрыманьня выкупу.
У аўторак у сутыкненьнях з экстрэмістамі зь філіпінскімі войскамі на высьпе Мінданао, загінулі па меншай меры трох жаўнераў, а 12 былі параненыя.
аз
Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Роа Дутэртэ не выключае магчымасьці ўвядзеньня ваеннага становішча на тэрыторыі ўсёй краіны ў сувязі з ростам пагрозы з боку ісламскіх фанатыкаў.
Паўстанцы з групы Абу Сайяф падчас учорашніх баёў з урадавымі войскамі на высьпе Мінданаа напалі на каталіцкі храм, дзе забілі ксяндза і ўзялі закладнікаў.
У такой сытуацыі прэзыдэнт Дутэртэ спыніў кароткі візыт у Расею і ўвёў ваеннае становішча на высьпе.
Нагадаем, Філіпіны змагаюцца з нападамі групы Абу Сайяф, якая паклялася быць вернай экстрэмісцкай групоўцы „Ісламская дзяржава”. Арганізацыя хоча ўвесьці халіфат і арганізоўвае тэракты й выкраданьні людзей з мэтай атрыманьня выкупу.
У аўторак у сутыкненьнях з экстрэмістамі зь філіпінскімі войскамі на высьпе Мінданаа загінулі па меншай меры трох жаўнераў, а 12 былі параненыя.
аз