У Мадрыдзе затрымалі двух джыхадыстаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        23.05.2017 12:01
                    
                                 
                
                
                    Гішпанцы марокскага паходжаньня спэцыялізаваліся ў гэтак званым электронным джыхадзе. 
                
                
                    
                        
PAP/EPA/VICTOR LERENA
                     
                
                
                
               
                
                         Гішпанская паліцыя арыштавала ў Мадрыдзе двух мужчын, падазраваных у прыналежнасьці да Іслямскай дзяржавы. Міністэрства ўнутраных спраў паінфармавала, што абодва затрыманыя спэцыялізаваліся ў гэтак званым электронным джыхадзе. Яны вэрбавалі прыхільнікаў у сеціве і вялі ідэалягічную працу на карысьць тэрарыстаў.
Арыштаваныя, марокскага паходжаньня, маюць 43 і 22 гады.
МУС інфармуе, што маладыя ісламісты нідзе не працавалі, а цэлымі гадзінамі займаліся больш за сто старонкамі, на якіх ІД разьмяшчае прапагандысцкія матэрыялы. Іх таксама цікавілі старонкі з інструкцыямі па стварэньні выбуховак, дэтанаваных на адлегласьць.
Паліцыя інфармуе, што мужчыны праходзілі працэс радыкалізацыі, падчас якога мелі стаць тэрарыстамі, якія зьдзяйсьняюць самазабойчыя атакі ў Эўропе.
Паліцыя працягвае сваю апэрацыю. З чэрвеня 2015 году, калі ў Гішпаніі быў уведзены чацьвёрты, перадапошні ўзровень тэрарыстычнай пагрозы, паліцыя арыштавала 164 джыхадыста.
ав