У Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы знойдзены целы 115 забітых мірных жыхароў
Прадстаўнікі Міжнароднага Чырвонага Крыжа (МКК) выявілі 115 цел мірных жыхароў у раёне горада Бангасу ў Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы (ЦАР). Пра гэта паведамляе Reuters.
«Людзі загінулі ад нажавых і кулявых раненьняў, а таксама ад удараў тупымі прадметамі», – заявіў прадстаўнік МКК у гэтай краіне Антуан Мбао Бога.
Як мяркуецца, усе яны сталі ахвярамі баевікоў паўстанцкіх груповак, якія некалькі дзён таму атакавалі Бангасу. Гэты горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Мбому – галоўнага алмазаздабываючага рэгіёну краіны.
15 траўня з мячэці горада супрацоўнікамі місіі ААН па стабілізацыі ў ЦАР было эвакуявана каля тысячы мусульман. Яны хаваліся ў культавым будынку, баючыся расправы з боку членаў партызанскіх атрадаў, якія захапілі Бангасу. Тады паведамлялася аб 26 загінуўшых.
Міжканфэсійны канфлікт у ЦАР працягваецца з 2013 года. Тады прадстаўнікі мусульманскай кааліцыі «Сялека» захапілі сталіцу краіны Бангі і зрынулі прэзыдэнта-хрысьціяніна Франсуа Базізэ. У адказ на гэтыя дзеяньні хрысьціяне стварылі атрады апалчэньня, якія пачалі расправы над прадстаўнікамі мусульманскай суполкі. Для стабілізацыі сытуацыі ў краіне разгорнутыя воінскія кантынгенты Францыі, Афрыканскага саюза і ЭЗ.
.......

lenta.ru/ав