Logo Polskiego Radia
Print

СБУ: Каманда Януковіча дэстабілізуе сытуацыю ў краіне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.05.2017 16:00
Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, удзельнічае ў гэтым таксама былы прэм’ер-міністар Мыкола Азараў.
www.rusvesna.su

Служба бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла каманду былога прэзыдэнта Віктара Януковіча ў спробах дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне. Паводле дырэктара СБУ Васыля Грыцака, удзельнічае ў гэтым, між іншым, былы прэм’ер-міністар Мыкола Азараў.
«Ключавую ролю ў гэтым адыгрываюць спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі, але ім дапамагаюць людзі, якія пасьля рэвалюцыі годнасьці (пераломе 2013 і 2014 гадоў) выехалі з нашай краіны», – сказаў на прэс-канфэрэнцыі Грыцак.
Дырэктар СБУ патлумачыў, што гэта, між іншым, Мікола Азараў фінансаваў падрыхтоўку пратэстаў перад будынкам гарадзкіх улад у Роўным, якія павінны былі прайсьці з плякатамі з расейскіх двухгаловым арлом і патрабаваньнямі ўтварыць Роўненскую Народную Рэспубліку. Службы бясьпекі прадухілілі правядзеньне акцыі.
Паводле СБУ, адным з арганізатараў быў зьбеглы ў Расею лідар ультраправай арганізацыі «Наждак» Мыкола Дульскі. Васыль Грыцак паведаміў, што грошы на акцыю перадаў Маскоўскі камітэт выратаваньня Ўкраіны, на чале якога стаіць Мыкола Азараў.

Служба бясьпекі Ўкраіны абвінаваціла каманду былога прэзыдэнта Віктара Януковіча ў спробах дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне. Паводле дырэктара СБУ Васіля Грыцака, удзельнічае ў гэтым, між іншым, былы прэм’ер-міністар Мікола Азараў.

«Ключавую ролю ў гэтым адыгрываюць спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі, але ім дапамагаюць людзі, якія пасьля рэвалюцыі годнасьці (пералом 2013 і 2014 гадоў) выехалі з нашай краіны», – сказаў на прэс-канфэрэнцыі Грыцак.

Дырэктар СБУ патлумачыў, што гэта, між іншым, Мікола Азараў фінансаваў падрыхтоўку пратэстаў перад будынкам гарадзкіх улад у Роўным, якія павінны былі прайсьці з плякатамі з расейскіх двухгаловым арлом і патрабаваньнямі ўтварыць Роўненскую Народную Рэспубліку. Службы бясьпекі прадухілілі правядзеньне акцыі.

Паводле СБУ, адным з арганізатараў быў зьбеглы ў Расею лідар ультраправай арганізацыі «Наждак» Мікола Дульскі. Васіль Грыцак паведаміў, што грошы на акцыю перадаў Маскоўскі камітэт выратаваньня Ўкраіны, на чале якога стаіць Мікола Азараў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт