Эманюэль Макрон афіцыйна ўступіў на пасаду прэзыдэнта Францыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.05.2017 14:31
Макрон быў абраны насьледнікам сацыяліста Франсуа Алянда.
Э.Макрон і Ф.АляндEPA/PATRICK KOVARIK
Эманюэль Макрон афіцыйна заняў у Елісейскім палацы ў Парыжы пасаду прэзыдэнта Францыі. Тыдзень таму, палітык перамог у другім туры выбараў з ультра правай кандыдаткай Марын Лё Пэн.
Макрон быў абраны насьледнікам сацыяліста Франсуа Алянда. Гэта восьмы прэзыдэнт Пятай Францускай Рэспублікі. Урачыстасьці праходзяць з падвышанымі мерамі бясьпекі.
Раней Макрон правёў сустрэчу ў Елісейскім палацы з сыходзячым прэзыдэнтам. Яна працягвалася даўжэй чым першапачаткова плянавалася. Пасьля завяршэньня сустрэчы Алянд пакінуў палац.
яс