Шыдла і Лукашэнка ўдзельнічалі ў адкрыцьці форуму «Адзін пояс і адзін шлях»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.05.2017 11:48
Кітайская канцэпцыя накіравана на стварэньне эканамічных сувязяў і інфраструктуры на гістарычным Шаўковым шляху.
Удзельнікі Форуму «Адзін пояс і адзін шлях»PAP/Radek Pietruszka
Старшыня КНР Сі Цзіньпін адкрыў у Пэкіне міжнародны форум «Адзін пояс і адзін шлях». Лідэр Кітая зазначыў, што новая кітайская канцэпцыя адчынена для ўсіх, у тым ліку і для дзяржаваў Афрыкі ды Эўропы.
У цырымоніі адкрыцьця форуму прынялі ўдзел дэлегацыі Польшчы з прэм’ер-міністрам Бэатай Шыдла на чале, а таксама Беларусі разам з Аляксандрам Лукашэнкам.
Гэта адна з самых важных міжнародных падзей гэтага года ў Кітаі, у якой удзельнічае амаль 30 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў.
У аснове канцэпцыі «Адзін пояс і адзін шлях» ляжыць палітычная каардынацыя паміж краінамі, узаемасувязь інфраструктуры, бесьперабойны гандаль, свабоднае перасоўваньне капіталу.
Форум «Адзін пояс і адзін шлях» у Пэкіне працягнецца ў панядзелак.
яс