Logo Polskiego Radia
Print

Кітайскія СМІ пішуць пра сяброўства, якое злучае Польшчу й Кітай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.05.2017 14:33
Прэм'ер-міністар Польшчы Бэаты Шыдла ў пятніцу пачала афіцыйны візыт у Пэкіне.
Прэм'ер Бэата Шыдла з афіцыйным візытам у КітаіПрэм'ер Бэата Шыдла з афіцыйным візытам у КітаіPAP/Radek Pietruszka

Паведамляючы аб сустрэчы ў Пэкіне прэм'ер-міністаркі Бэаты Шыдла, СМІ выкарыстоўваюць матэрыялы кітайскага агенцтва Сіньхуа, якое візыту кіраўніка польскага ўрада, прысьвяціла асобнае паведамленьне.

Бэаты Шыдла сустрэлася з самымі высокімі ўладамі Паднябеснай: з прэзыдэнтам і з прэм-ер-міністрам краіны.

Кітай выказаў надзею на яшчэ больш актыўную ролю Польшчы ў Эўрапейскім Зьвязе і замацоўваньне кітайска-эўрапейскіх адносін. Адзначаецца, што супрацоўніцтва Кітая з 16 краінамі Цэнтральнай і Усходняй Эўропы ў межах плятформы 16 + 1 зьяўляецца часткай больш шырокай стратэгіі "Пояса і шляху».

Сіньхуа таксама працытавала словы прэм'ер-міністаркі Бэаты Шыдла, якая выказала надзею на супрацоўніцтва зь Кітаем у такіх галінах, як інвэстыцыі, высокія тэхналёгіі, турызм і культура.

У Кітаі пра сустрэчы самых высокіх чыноўнікаў паведамляюць выключна ўрадавыя сродкі масавай інфармацыі.

Імпарт з Кітая складае 12 адсоткаў польскага імпарту, то бок 21 млрд эўра. З іншага боку, польскі экспарт у Кітай складае 0,94 адсотак польскага экспарту ў цэлым.

Польшча прадае ў Кітай, у прыватнасьці, рафінаваную медзь, мэблю і шакалад. З чэрвеня 2016 года кітайскі рынак адкрыты для польскіх яблыкаў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт