Тайлянд: два выбухі ў гандлёвым цэнтры
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
09.05.2017 14:49
Прынамсі 56 чалавек параненыя ў сёньняшніх выбухах двух бомб.
PAP/EPA/STR
Прынамсі 56 чалавек параненыя ў сёньняшніх выбухах двух бомб, якія адбыліся ў гандлёвым цэнтры ў Тайляндзе. Паводле служб бясьпекі, першая бомба выбухнула перад брамай, якая вяла да гандлёвага цэнтру. Пасьля таго як на месца выбуху прыехала паліцыя і сапёры, выбухнала другая бомба, якая знаходзілася ў аўтамабілі на паркоўцы каля цэнтру.
З 2004 году ў Тайляндзе ў выніку змаганьняў з ісламістамі ў паўднёвых правінцыях загінулі тысячы чалавек. Тэракты найчасьцей адбываюцца ў рэгіёнах, дзе пераважаюць мусульмане. Большасьць жыхароў Тайлянду - гэта буддысты.
Прынамсі 56 чалавек параненыя ў сёньняшніх выбухах двух бомб, якія адбыліся ў гандлёвым цэнтры ў Тайляндзе. Паводле служб бясьпекі, першая бомба выбухнула перад брамай, якая вяла да гандлёвага цэнтру. Пасьля таго як на месца выбуху прыехала паліцыя і сапёры, выбухнала другая бомба, якая знаходзілася ў аўтамабілі на паркоўцы каля цэнтру.
З 2004 году ў Тайляндзе ў выніку змаганьняў з ісламістамі ў паўднёвых правінцыях загінулі тысячы чалавек.
Тэракты найчасьцей адбываюцца ў рэгіёнах, дзе пераважаюць мусульмане. Большасьць жыхароў Тайлянду - гэта буддысты.
ав