Logo Polskiego Radia
Print

Макрон ці Лё Пэн?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.05.2017 12:07
У Францыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
PAP/EPA/JULIEN DE ROSA

Макрон ці Ле Пэн?
У Францыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў
У Францыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У іх выніку Франсуа Алянда ў Елісейскім палацы замяніць або лідар цэнтрысцкага руху „Наперад!” былы міністар эканомікі Эмануэль Макрон, або кандыдатка ад Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн. Апошнія апытаньні паказвалі, што за Макрона плянуе галасаваць на 20% больш выбаршчыкаў, чым за Ле Пэн.
Выбарчыя ўчасткі ў Францыі будуць адкрыты з 8.00 па 19:00, а ў некаторых буйных гарадах па 20:00. А гэтай гадзіне ў краіне скончыцца выбарчая цішыня й будуць агучаныя папярэднія вынікаў другога туры выбараў.
Выбарчая яўка стаіць пад вялікім знакам пытаньня, паколькі многія прыхільнікі крайне левых і сацыялістычных сілаў плянуюць устрымацца ад галасаваньня. Паводле дадзеных дасьледчай групы Ipsos, у выбарах можа ўдзельнічаць 76% францускіх выбаршчыкаў.
Нагадаем, прэзыдэнт Францыі абіраецца на 5 год і ня больш як на два тэрміны.
аз

У Францыі праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. У іх выніку Франсуа Алянда ў Элісейскім палацы заменіць або лідар цэнтрысцкага руху „Наперад!” былы міністар эканомікі Эманюэль Макрон, або кандыдатка ад Нацыянальнага фронту Марын Лё Пэн.

Апошнія апытаньні паказвалі, што за Макрона плянуе галасаваць на 20% больш выбаршчыкаў, чым за Лё Пэн.

Выбарчыя ўчасткі ў Францыі будуць адкрыты з 8.00 па 19:00, а ў некаторых буйных гарадах па 20:00. А гэтай гадзіне ў краіне скончыцца выбарчая цішыня й будуць агучаныя папярэднія вынікi другога туру выбараў.

Выбарчая яўка стаіць пад вялікім знакам пытаньня, паколькі многія прыхільнікі крайне левых і сацыялістычных сілаў плянуюць устрымацца ад галасаваньня.

Паводле дадзеных дасьледчай групы Ipsos, у выбарах можа ўдзельнічаць 76% францускіх выбаршчыкаў.

Нагадаем, прэзыдэнт Францыі абіраецца на 5 гадоў і ня больш як на два тэрміны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт