Расея забараняе выкарыстоўваньне кітайскіх праграм
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        06.05.2017 13:01
                    
                                 
                
                
                    Раскамнагляд дадаў папулярны кітайскі камунікатар WeChat у сьпіс забароненых праграм.
                
                
                    
                        
freeimages.com
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня гэтая праграма мае 900 мільёнаў карыстальнікаў па ўсім сьвеце. Яна дазваляе абменьвацца тэкставымі паведамленьнямі, файламі і весьці аўдыё ды відэа размовы.
Уладальнік праграмы - гігант кітайскага рынка ІКТ - кампанія Tencent заявіла, што ведае пра абмежаваньні, накладзеных Масквой. Ад далейшых камэнтароў фірма адмовілася.
Паводле інфармацыі СМІ, расейская абарона тлумачыцца тым, што Масква дамагаецца, каб інфармацыя пра расейскіх карыстальнікаў праграмы захоўвалася на сэрвэрах у Расеі. Tencent  заявіў, што мае "іншае меркаваньне" па гэтым пытаньні.
У адказ Раскамнагляд заблякаваў выкарыстаньне праграмы на тэрыторыі Расеі. Пад забарону трапілі іншыя камунікатары як Line ці BlackBerry Messenger. Апошняя дазваляе абменьвацца зашыфраванымі паведамленьнямі і выкарыстоўваецца дыпляматамі з многіх краін.
ПР/юл