Сёньня гістарычны саміт Эўразьвязу без Вялікабрытаніі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.04.2017 14:02
Мэта сустрэчы - прыняць асноўныя прынцыпы для перамоваў, зьвязаных з выхадам з ЭЗ Вялікабрытаніі.
Бэата Шыдла на саміце ЭЗ у Брусэлі. 29.04.2017EPA/JULIEN WARNAND
Лідары 27 краін ЭЗ сустракаюцца сёньня ў першы раз на фармальным саміце без Вялікабрытаніі. Мэта сустрэчы - прыняць асноўныя прынцыпы для перамоваў, зьвязаных з выхадам з ЭЗ Вялікабрытаніі.
Саміт пачаўся а 12.30 мясцовага часу ў Брусэлі.
“Польшча ў абмеркаваньні будзе кіравацца трыма прыярытэтамі. Гэта забесьпячэньне канкрэтных правоў польскіх грамадзян у Вялікабрытаніі, упарадкаваньне фінансавых разьлікаў паміж Вялікабрытаніяй і ЭЗ і будаваньне партнёрскіх адносін з Англіяй”, – сказала перад сустрэчай прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.
“Нашая “27 краін” павінны захаваць адзінства, толькі тады мы зможам завяршыць перамовы, - лічыць кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Туск дадаў, што пасьля брэксіта ЭЗ хоча захаваць блізкія адносіны з Вялікабрытаніяй.
Яс