Францішак заклікаў хрысьціян у Эгіпце адрачыся ад гвалту й фанатызму
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        29.04.2017 16:03
                    
                                 
                
                
                    Папа заканчвае сваю двухдзённую пілігрымку ў Каір.
                
                
                    
                        
Папа Францішак служыць імшу ў Каіры. 29.04.2017EPA/MOHAMED HOSSAM 
                     
                
                
                
               
                
                         Папа Францішак заклікаў хрысьціян на Блізкім Усходзе адрачыся ад гвалту й фанатызму. У авіябазе ў Каіры Францішак адправіў імшу для мясцовых хрысьціян. У малітве прынялі ўдзел каля 25 тысяч чалавек, у асноўным эгіпцяне. Сьвятая імша была найбольш важным момантам падчас двухдзённай пілігрымкі Папы ў Каір.
Хрысьціянам у Эгіпце, якія ў апошнія дні зноў адчуваюць пагрозу з боку ісламскага экстрэмізму, Папа сказаў, што Бог зьмяняе смутак у перамогу.
Францішак жорстка асудзіў крывадушнасьць некаторых вернікаў. «Гэта не мае ніякага сэнсу маліцца, калі ў сэрцы няма любові да нашых братоў і сясьцёр. Уся наша рэлігія нічога не значыць, калі яна не заснавана на глыбокай веры і жаданьні дабра. Перад Богам лепш быць няверуючым чым ілжывым і крывадушным вернікам», – сказаў Папа Францішак.
Пропаведзь перакладалася на арабскую мову, і частка імшы адпраўлялася па-арабску. Большасьць хрысьціян у Эгіпце гэта простыя людзі, якія ня ведаюць замежных моў.
З-за высокіх тэмпэратур і пякучага сонца, Францішак адпраўляў імшу пад белым тэнтам. Перад пачаткам малітвы арганізатары раздавалі вернікам ваду й белыя шапачкі дзеля абароны ад сонца.
яс