Logo Polskiego Radia
Print

Зьвязаная з Аль-Каідай групоўка ўзяла адказнасьць за тэракт у Санкт-Пецярбургу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.04.2017 19:14
Выбух у мэтро Санкт-Пецярбурга, падчас якога загінулі 16 чалавек, адбыўся 4 красавіка.
commons.wikimedia.org/Unknown

Адказнасьць за тэракт у мэтро Санкт-Пецярбурга ўзяла на сябе зьвязаная з Аль-Каідай групоўка, перадае арганізацыя SITE, якая адсочвае дзейнасьць ісламістаў у сетцы.

Раней СМІ пісалі пра магчымае дачыненьне Таўхід валь-Джыхад да тэракту ў Піцеры. Гэтая групоўка ў пачатку 2017 года абʼядналася з Хайят Тахрыр аш-Шам, раней – Фронт ан-Нусра, які лічыўся сырыйскім крылом Аль-Каіды.

У 2016 годзе групоўка адхрысьцілася ад Аль-Каіды й перайменавалася.

Нагадаем, што выбух у мэтро Санкт-Пецярбурга, падчас якога загінулі 16 чалавек, адбыўся 4 красавіка, але ўвесь гэты час ні адна з арганізацый не ўзяла за яго адказнасьць.

Нядаўна расейскі суд заявіў, што тэракт у Піцеры фінансавалі з Турцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт