Logo Polskiego Radia
Print

Лёндан ня хоча „аддаць” эўразьвязаўскія агенцтвы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.04.2017 15:17
Эўракамісія: Эўрапейскія агенцтвы павінны знаходзіцца выключна на тэрыторыі Эўразьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Лёндан „ня хоча аддаць” эўразьвязаўскіх агенцтваў
Эўракамісія: эўрапейскія агенцтвы павінны знаходзіцца выключна на тэрыторыі Эўразьвязу.
Эўрапейская камісія не пагаджаецца на патрабаваньне Вялікабрытаніі, каб пасьля брэксіту сядзібы некаторых эўразьвязаўскіх агенцтваў надалей знаходзіліся на выспах. У прыватнасьці Лёндан хоча, каб у Вялікабрытаніі надалей знаходзіліся сядзібы Эўрапейскага агенцтва па ацэнцы лекавых сродкаў (European Medicines Agency (EMEA)) й Эўрапейскага агенцтва банкаўскага нагляду (European Banking Authority, EBA). Абодва яны працаўладкоўваюць каля тысячы чалавек.
Эўракамісія падкрэсьліла, што эўрапейскія ўстановы павінны знаходзіцца выключна на тэрыторыі Эўразьвязу. А, паколькі Вялікабрытанія прыняла рашэньне выйсьці з супольнасьці, то яна аўтаматычна пазбаўляецца ад двух установаў ЭЗ. Прадстаўнік камісіі заявіў, што рашэньне пра тое, дзе згаданыя агенцтвы пераедуць прымуць чальцоўскія краіны супольнасьці.
„Гэта ня будзе частка перамоваў па справе брэксіту, а хутчэй яго наступства”, - сказаў Маргарытыс Схінас (Margaritis Schinas).
Зацікаўленасьць разьмяшчэньнем на сваёй тэрыторыі сядзібаў эўразьвязаўскіх установаў выказалі многія сяброўскія краіны, у тым ліку таксама Польшча.
аз

Эўрапейская камісія не пагаджаецца на патрабаваньне Вялікабрытаніі, каб пасьля брэксіту сядзібы некаторых эўразьвязаўскіх агенцтваў надалей знаходзіліся на выспах. У прыватнасьці Лёндан хоча, каб у Вялікабрытаніі надалей знаходзіліся сядзібы Эўрапейскага агенцтва па ацэнцы лекавых сродкаў (European Medicines Agency (EMEA)) і Эўрапейскага агенцтва банкаўскага нагляду (European Banking Authority, EBA). Абодва яны працаўладкоўваюць каля тысячы чалавек.

Эўракамісія падкрэсьліла, што эўрапейскія ўстановы павінны знаходзіцца выключна на тэрыторыі Эўразьвязу. А паколькі Вялікабрытанія прыняла рашэньне выйсьці з супольнасьці, то яна аўтаматычна страчвае гэтыя дзьве ўстановы ЭЗ. Прадстаўнік камісіі заявіў, што рашэньне пра тое, куды згаданыя агенцтвы пераедуць, прымуць чальцоўскія краіны супольнасьці.

„Гэта ня будзе частка перамоваў па справе брэксіту, а хутчэй яго наступства”, - сказаў Маргарытыс Схінас (Margaritis Schinas).

Зацікаўленасьць разьмяшчэньнем на сваёй тэрыторыі сядзібаў эўразьвязаўскіх установаў выказалі многія сяброўскія краіны, у тым ліку Польшча.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт