Дзярждума занялася ўплывам амэрыканскіх СМІ на выбары ў Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.04.2017 19:17
Дэпутаты Дзярждумы лічаць, што ЗША ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Расеі.
www.pixabay.com
Дэпутаты Дзяржаўнай Думы заняліся ўплывам амэрыканскіх СМІ на працэс выбараў у Расеі. Народныя выбраньнікі плянуюць высьветліць, ці «Голас Амэрыкі», Радыё «Свабода» й CNN, якія маюць зарэгістраваныя бюро ў Расеі, не парушаюць мясцовага заканадаўства.
Старшыня Камітэту Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналёгіях і сувязі Леанід Левін сказаў, што гэтыя ды іншыя амэрыканскія СМІ «зьяўляюцца часткай амэрыканскай сыстэмы ціску на Расею». І таму, паводле яго, дэпутатам Думы неабходна разглядзець пытаньне ня толькі магчымага ўплыву Вашынгтона на расейскія выбары, але і ўвогуле ўмяшальніцтва ЗША ва ўнутраныя справы Расеі.
Камэнтатары зазначаюць, што згаданым пытаньнем дэпутаты заняліся ў адказ на абвінавачаньні Вашынгтона ў тым, што Расея аказвала ўплыў на прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.
вс