Назарбаеў распарадзіўся перавесьці казахскі алфавіт на лацінку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.04.2017 16:17
Адзіны стандарт новага казахскага алфавіту і графікі павінен быць распрацаваны да канца 2017 года.
Сьцяг Казахстануpixabay.com/Public Domain CC0
Назарбаеў распарадзіўся перавесьці казахскі алфавіт на лацінку
Адзіны стандарт новага казахскага алфавіту і графікі павінен быць распрацаваны да канца 2017 года.
Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў даручыў ураду краіны скласьці графік пераходу казахскага алфавіту на лацінку.
"Мы пачнем падрыхтоўчую работу (па пераходзе на лацінку). Урад павінен скласьці графік для пераходу казахскай мовы на лацінку", - гаворыцца ў аўтарскім артыкуле Назарбаева ў газэце "Незалежны Казахстан".
"Да канца 2017 гады пасьля кансультацый з навукоўцамі і прадстаўнікамі грамадзкасьці павінен быць распрацаваны адзіны стандарт новага казахскага алфавіту і графікі на лацінцы", - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
"З 2018 года трэба рыхтаваць спэцыялістаў для навучаньня новага алфавіту і выпускаць падручнікі для сярэдняй школы. У бліжэйшыя два гады трэба правесьці арганізацыйныя і мэтадычныя працы", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым Назарбаеў запэўніў, што ў першы час разам з лацінкай будзе выкарыстоўвацца і кірыліца.
Прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў даручыў ураду краіны скласьці графік пераходу казахскага алфавіту на лацінку.
"Мы пачнем падрыхтоўчую работу (па пераходзе на лацінку). Урад павінен скласьці графік для пераходу казахскай мовы на лацінку", - гаворыцца ў аўтарскім артыкуле Назарбаева ў газэце "Незалежны Казахстан".
"Да канца 2017 гаду пасьля кансультацый з навукоўцамі і прадстаўнікамі грамадзкасьці павінен быць распрацаваны адзіны стандарт новага казахскага алфавіту і графікі на лацінцы", - падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы.
"З 2018 года трэба рыхтаваць спэцыялістаў для навучаньня новага алфавіту і выпускаць падручнікі для сярэдняй школы. У бліжэйшыя два гады трэба правесьці арганізацыйныя і мэтадычныя працы", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Назарбаеў запэўніў, што ў першы час разам з лацінкай будзе выкарыстоўвацца і кірыліца.
Інтэрфакс/ав