Logo Polskiego Radia
Print

G7 не дамовіліся пра новыя санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2017 17:25
Санкцыі не разглядаюцца, пакуль ня будзе праведзена расьсьледаваньне адносна хімічнай атакі.
PAP/EPA/RICCARDO DALLE LUCHE / POOL

G7 не дамовіліся пра новыя санкцыі супраць Расеі
Міністры пагадзіліся, што рашэньне сырыйскага крызысу немагчыма, пакуль Асад застаецца ва ўладзе.
Міністры замежных спраў краін, якія ўваходзяць у «Вялікую сямёрку», на сустрэчы ў Італіі не змаглі дамовіцца аб магчымым пашырэньні санкцый супраць Расеі і Сырыі. Пра гэта абвясьціў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Марк Эро ў аўторак, 11 красавіка.
Паводле яго слоў, міністры пагадзіліся, што рашэньне сырыйскага крызысу немагчыма, пакуль прэзыдэнт Башар Асад застаецца ва ўладзе. Прапановы ўвесьці санкцыі супраць вышэйшага ваеннага кіраўніцтва былі адкладзеныя ў бок.
Паводле інфармацыі крыніцы ў брытанскім урадзе, які ініцыяваў пытаньне ўвядзеньня санкцый, абмежавальныя меры супраць Сырыі і Расеі не разглядаюцца, пакуль ня будзе праведзена расьсьледаваньне адносна хімічнай атакі на мінулым тыдні.
Напярэдадні Times пісала, што кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан хоча дамагчыся сумеснай заявы G7, каб заклікаць Расею спыніць аказаньне падтрымкі прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду і вывесьці войскі з краіны. У выпадку адмовы – будуць уведзеныя новыя санкцыі.

korrespondent.net/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт