Logo Polskiego Radia
Print

Вялікая сямёрка абмяркуе сытуацыю ў Сырыi і Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2017 16:17
На саміце Вялікай сямёркі адсутнічаюць прадстаўнікі Расеі й Кітая.
PAP/EPA/MASSIMO PERCOSSI

У горадзе Лука ў італьянскім рэгіёне Таскана пачаўся двухдзённы саміт міністраў замежных спраў краінаў Вялікай сямёркі (G7). Перамовы ў асноўным датычаць сытуацыі ў Сырыі, Украіне й Паўночнай Карэі.

У сустрэчы прымаюць удзел міністры замежных спраў Злучаных Штатаў Амэрыкі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Францыі, Канады, Італіі й Японіі. Прысутная на сустрэчы будзе таксама кіраўнічка эўразьвязаўскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні.

У сувязі з апошнімі падзеямі ў Сырыі, то бок выкарыстаньнем рэжымам прэзыдэнта Асада хімічнай зброі й амэрыканскімі ўдарамі па сырыйскай авіябазе, на заўтрашняе паседжаньне Вялікай сямёркі былі запрошаныя прадстаўнікі 5 краін, уключаючы Турцыю й Саудаўскую Арабію.

Паводле камэнтатараў, у сувязі з адсутнасьцю на мерапрыемстве прадстаўнікоў Расеі й Кітая, ня варта чакаць ад саміту ніякіх канкрэтных рашэньняў. Заўтра ўдзельнікі сустрэчы выдадуць сумесную заяву.

Кіраўнікі ўрадаў Вялікай сямёркі сустрэнуцца ў канцы траўня ў горадзе Таарміна ў Сыцыліі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт