У Эгіпце два тэракты: загінула больш за 40 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
09.04.2017 14:57
Тэракты адбыліся ў храмах, у якіх на сьвяткаваньне Вербнай нядзелі сабраліся мясцовыя хрысьціяне.
PAP/EPA/MOHAMED HOSSAM
Колькасьць ахвяр тэракту ў Эгіпце ў хрысьціянскім храме сьвятога Юр’я ў горадзе Танта дасягнула 30 чалавек, яшчэ больш за 80 атрымалі раненьні. Горад Танта знаходзіцца ў 100 км на поўнач ад Каіру.
Празь некалькі гадзін прагрымеў чарговы выбух - у храме сьвятога Марка ў Александрыі. У выніку тэракту загінулі 11 чалавек, больш за 20 атрымалі раненьні. Колькасьць ахвяр можа павялічыцца. Паводле некаторых дадзеных, тэрарыстычныя акты зьдзейсьнілі тэрарысты-сьмяротнікі.
Адказнасьць за злачынныя акты ўзяла тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".
У красавіку Эгіпет плянаваў наведаць Папа Рымскі Францішак. Тэракты адбыліся ў храмах, у якіх на сьвяткаваньне Вербнай нядзелі сабраліся прадстаўнікі мясцовай абшчыны коптаў. Адзначым, хрысьціяне-копты складаюць каля 10% насельніцтва Эгіпта. На працягу многіх стагодзьдзяў яны мірна суіснуюць з большасьцю мусульманскіх абшчын.
На Блізкім Усходзе Копцкая праваслаўная царква зьяўляецца самай вялікай супольнасьцю хрысьціян.
вс
PAP/EPA/KHALED ELFIQI
PAP/EPA/KHALED ELFIQI