Logo Polskiego Radia
Print

МЗС: Падчас крушэньня цягніка «Масква-Берасьце» пацярпелі шэсьць беларусаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.04.2017 09:03
У пасажырскім цягніку знаходзілася 445 пасажыраў, ня ўлічваючы абслугоўваючага пэрсаналу.
Расейскія чыгуначнікі ўзнаўляюць пашкоджаную інфраструктуруРасейскія чыгуначнікі ўзнаўляюць пашкоджаную інфраструктуруPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У выніку сутыкненьня цягніка «Масква-Берасьце» з прыгараднай электрычкай пацярпелі шасьцёра беларускіх грамадзян. Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Паводле дадзеных ведамства, у маскоўскія бальніцы шпіталізавалі дваіх жанчын і аднаго мужчыну. У іх – пераломы рэбраў і траўмы. Яшчэ трое пацярпелых атрымалі мэддапамогу на месцы, але адмовіліся ад шпіталізацыі. Яны вяртаюцца ў Беларусь.

Пазьней МЗС у сваім «Твітэры» ўдакладніла, што ў бальніцах Масквы застаюцца двое грамадзян Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся ноччу на перагоне «Кунцава-Філі» на захадзе Масквы. Цягнік «Масква-Берасьце» ўрэзаўся ў электрычку «Масква-Усава». У прыгараднага цягніка адказалі штатныя тармазы, у выніку ён пакаціўся назад і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком №3 «Масква-Берасьце», які ў гэты момант стаяў.

Расейскія інфармагенцтвы паведамляюць пра дзясяткі пацярпелых пасажыраў.

У пасажырскім цягніку знаходзіліся 445 пасажыраў, ня ўлічваючы абслугоўваючага пэрсаналу.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт