Гішпанія ня будзе блякаваць уступленьня Шатляндыі ў Эўразьвяз
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        02.04.2017 17:59
                    
                                 
                
                
                    Гэта ліквідуе яшчэ адну перашкоду на шляху магчымага выхаду Шатляндыі са складу Вялікабрытаніі.
                
                
                    
                        
Facebook
                     
                
                
                
               
                
                         Гішпанія ня будзе блякаваць уваходжаньня Шатляндыі да Эўразьвязу, калі гэтая частка Вялікабрытаніі захоча стаць незалежнай дзяржавай. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Гішпаніі Альфонса Дасціс у інтэрвію газэце El Pais.
Раней Мадрыд выступаў супраць тэарэтычнага ўваходжаньня незалежнай Шатляндыі ў Эўрапейскі зьвяз, бо асьцерагаўся росту сэпаратысцкіх настрояў у гішпанскай правінцыі Каталёнія.
Працэс выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага зьвязу пачаўся на гэтым тыдні. У адказ на рашэньне Лёндану пакінуць Эўразьвяз, рэгіянальны парлямэнт Шатляндыі прагаласаваў за правядзеньне рэфэрэндуму аб выхадзе з Аб’яднанага Каралеўства. Рэфэрэндум мог бы прайсьці напрыканцы 2018 ці на пачатку 2019 году. Брытанскі парлямэнт, аднак, заявіў, што не жадае абмяркоўваць гэтае пытаньне.
IAR/ап