Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгія ўзмацняе ахову турэцкіх дыппрадстаўніцтваў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.04.2017 16:31
Бэльгійскія ўлады заўважаюць выразнае напружаньне ў асяродзьдзі турэцкай меншасьці ў краіне.
Photo: Dr Les (Leszek - Leslie) Sachs/flickr.com/Commercial use allowed

Бэльгія ўзмацняе ахову турэцкіх дыппрадстаўніцтваў
Бэльгійскія ўлады заўважаюць выразнае напружаньне ў асяродзьдзі турэцкай меншасьці ў краіне.
Бэльгія ўзмацняе ахову турэцкага пасольства ў Брусэлі й консульства ў Антвэрпэне. Рашэньне зьвязанае зь беспарадкамі, якія некалькі дзён таму адбыліся сярод турэцкай абшчыны ў краіне. Нагадаем, тады дайшло да сутыкненьняў паміж супернікамі і прыхільнікамі прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Некалькі чалавек было паранена.
Узмоцненая ахова дыпляматычных прадстаўніцтваў Турцыі ў Брусэлі будзе дзейнічаць, хутчэй за ўсё, да 9 красавіка. Да гэтага дня туркі, якія пражываюць за мяжой, могуць аддаць свае галасы ў рэфэрэндуме па справе зьменаў у Канстытуцыю, якія павялічваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта Эрдагана.
Бэльгійскія ўлады заўважаюць выразнае напружаньне ў асяродзьдзі турэцкай меншасьці й папярэджваюць аб нулявой цярпімасьці да гвалту. Павышэньне мераў бясьпекі павінна прадухіліць узьнікненьне чарговых беспарадкаў.
Грамадзяне Турцыі, якія празываюць у Бэльгіі могуць галасаваць на рэфэрэндуме менавіта ў амбасадзе ў Брусэлі і ў консульстве ў Антвэрпэне.
аз


Бэльгія ўзмацняе ахову турэцкага пасольства ў Брусэлі й консульства ў Антвэрпэне. Рашэньне зьвязанае зь беспарадкамі, якія некалькі дзён таму адбыліся сярод турэцкай абшчыны ў краіне. Нагадаем, тады дайшло да сутыкненьняў паміж супернікамі і прыхільнікамі прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Некалькі чалавек было паранена.

Узмоцненая ахова дыпляматычных прадстаўніцтваў Турцыі ў Брусэлі будзе дзейнічаць, хутчэй за ўсё, да 9 красавіка. Да гэтага дня туркі, якія пражываюць за мяжой, могуць аддаць свае галасы ў рэфэрэндуме па справе зьменаў у Канстытуцыю, якія павялічваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта Эрдагана.

Бэльгійскія ўлады заўважаюць выразнае напружаньне ў асяродзьдзі турэцкай меншасьці й папярэджваюць аб нулявой цярпімасьці да гвалту. Павышэньне мераў бясьпекі павінна прадухіліць узьнікненьне чарговых беспарадкаў.

Грамадзяне Турцыі, якія пражываюць у Бэльгіі могуць галасаваць на рэфэрэндуме менавіта ў амбасадзе ў Брусэлі і ў консульстве ў Антвэрпэне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт