Logo Polskiego Radia
Print

Украіна прапануе Польшчы супольнае сьледзтва па справе Луцка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.03.2017 16:23
Украіна гатовая да супрацоўніцтва з польскімі сьледчымі па справе нападу на польскае консульства ў Луцку.
будынак консульства Польшчы ў Луцку пасьля тэрактубудынак консульства Польшчы ў Луцку пасьля тэрактуPhoto: ukraine.web2ua.com/az

Паведаміў аб гэтым кіраўнік украінскай пракуратуры Юры Луцэнка. Раней аб гэтай магчымасьці казаў украінскі прэзыдэнт.

29 сакавіка будынак польскага консульства невядомыя абстралялі з гранатамёта. Узбуджана сьледзтва па справе тэракта.

Украінскі генэральны пракурор Юры Луцэнка падкрэсьліў, што матэрыялы сьледзтва па нападзе на консульства ў Луцку будуць даступныя польскаму боку. Ён дадаў, што калі палякі схочуць, таксама могуць быць створаныя сумесныя сьледчыя групы.

Удзел спэцыялістаў з Польшчы ў сьледчых дзеяньнях, накіраваных на вызначэньне вінаватых абстрэлу ў Луцку, прапанаваў Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка ў тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Анджэям Дудам. Размова адбылася пазаўчора празь некалькі гадзін пасьля нападу на польскае консульства.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт