Кітайцы выклікалі беспарадкі ў Парыжы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        28.03.2017 15:02
                    
                                 
                
                
                    Паліцэйскі забіў мужчыну, што паслужыла прычынай масавых хваляваньняў.
                
                
                    
                        
PAP/EPA/ETIENNE LAURENT
                     
                
                
                
               
                
                         На поўначы Парыжа невядомыя падпальвалі аўтамабілі і білі вітрыны крамаў. У сутычках з паліцыяй пацярпелі трое вартавых парадку, 38 чалавек былі арыштаваныя, паведамляе South China Morninig Post.
Пратэсты ўспыхнулі напярэдадні вечарам. Нагодай паслужыла забойства паліцыянтам 56-гадовага мужчыны кітайскага паходжаньня.
Усё адбылося ў той момант, калі нарад прыбыў на выклік. Паведамлялася аб сямейнай сварцы. Праваахоўнікаў сустрэў гаспадар дома, ураджэнец Кітая. У руках у яго былі нажніцы для разьдзелкі рыбы. Аднаму з прысутных здалося, што мужчына пагражае яго напарніку, і ён стрэліў.
Жыхары акругі і прадстаўнікі кітайскай дыяспары ўжо заявілі, што акцыі пратэсту працягнуцца да таго часу, пакуль кіраўніцтва жандармэрыі не правядзе дбайнае расьсьледаваньне і не пакарае вінаватых.
korrespondent.net/ав