У аэрапорце ў Парыжы застрэлілі мужчыну са зброяй
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2017 13:11
Пасажыры паўднёвага тэрмінала, дзе адбылося здарэньне, былі эвакуяваныя.
PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON
У аэрапорце „Арлі” ў Парыжы быў застрэлены мужчына, які скраў зброю ў жаўнера. Пасажыры паўднёвага тэрміналу, дзе адбылося здарэньне, былі эвакуяваныя. У аэрапорт прыбылі сапёры з сабакамі, якія абшукваюць будынак.
Паводле ўступных паведамленьняў, мужчына са скрадзеным аўтаматам схаваўся ў адной з крамаў у аэрапорце. Там яго падстрэлілі супрацоўнікі сілаў бясьпекі. У выніку мужчына памёр.
Француская паліцыя дапытвае затрыманага партнэра мужчыны. Нагадаем „Арлі” - гэта другі па велічыні аэрапорт Парыжа.
аз