Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя пагражае ануляваньнем дамовы з ЭЗ у справе мігрантаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.03.2017 15:20
“Мы можам аднабакова спыніць гэтае пагадненьне", - заявіў міністар замежных спраў Мэўлют Кавусоглу.
PAP/EPA/SEDAT SUNA

У кантэксьце напружаных стасункаў з Галяндыяй турэцкі міністар замежных спраў Мэўлют Кавусоглу прыгразіў у сераду аднабаковым ануляваньнем пагадненьня, у рамках якога абмежаваны наплыў мігрантаў у ЭЗ праз Турцыю.

“Мы можам аднабакова спыніць гэтае пагадненьне. Мы яшчэ не інфармавалі нашых эўрапейскіх калег, усё ў нашых руках. Ужо цяпер мы можам сказаць: мы ня будзем выконваць пагадненьні і гэта будзе канец”, - заявіў турэцкі міністар.

Выказваньне Кавусоглу прагучала пасьля таго, як на лініі Турцыя-Галяндыя адбыўся беспрэцэдэнтны дыпляматычны крызыс. Галяндзкія ўлады забаранілі прадстаўнікам турэцкага ўраду ўдзельнічаць у мітынгах у Галяндыі ў рамках канстытуцыйнага рэфэрэндуму, які мае адбыцца ў красавіку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт