Logo Polskiego Radia
Print

Дональд Трамп: Будуць доказы, што мяне праслухоўвалі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.03.2017 13:14
Трамп заяўляе, што ўрад Барака Абамы заклаў тэхніку для праслухоўваньня ў яго выбарчым штабе.
PAP/EPA/RICK MUSACCHIO

Амэрыканскі прэзыдэнт заявіў, што яго адміністрацыя неўзабаве перадасьць Палаце прадстаўнікоў доказы таго, што ўрад Барака Абамы заклаў тэхніку для праслухоўваньня ў яго выбарчым штабе.

“Неўзабаве, цягам бліжэйшых двух тыдняў, вы пабачыце некалькі цікавых спраў, якія выйдуць на яў”, - сказаў Трамп у інтэрвію тэлевізіі Fox News. Адказваючы на пытаньне журналіста, чаму прэзыдэнт не прад’явіў доказаў раней, Трамп адказаў, што ў яго разуменьні тэрмін “праслухоўваньне” вельмі шырокі і “ахоплівае сьлежку і многія іншыя рэчы”.

На пачатку сакавіка Дональд Трамп напісаў на Твітэры, што незадоўга да выбараў, у лістападзе мінулага году адміністрацыя Барака Абамы заклала тэхніку для праслухоўваньня ў выбарчым штабе рэспубліканцаў у хмарачосе Trump Tower. З таго часу не сьціхаюць спрэчкі на гэтую тэму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт