Украіна пачала блякаду сэпаратысцкіх рэспублік
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.03.2017 16:11
Перакрытыя будуць усе дарогі й чыгуначныя шляхі, якія вядуць да лініі разьмежаваньня.
Photo: Day Donaldson/flickr.com/Commercial use allowed
Украіна прыпыніла грузавыя перавозкі з кантраляванай прарасейскімі сэпаратыстамі часткай Данбасу. З такой прапановай зьвярнуўся да Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Пётр Парашэнка. Рада падтрымала прапанову ўкраінскага прэзыдэнта.
У апошні час грамадзкія актывісты часта незаконна блякавалі камунікацыйныя шляхі, што прыводзіла да збою ў гандлі з Данбасам. Паліцыя спрабавала разьбіць гэтыя блякады.
Паводле кіраўніка Рады нацыянальнай бясьпекі й абароны Аляксандра Турчынава, гэта, між іншым, адказ Украіны на прызнаньне Расеяй дакумэнтаў, якія выдаюць самаабвешчаныя ЛНР і ДНР. Турчынаў дадаў, што будуць перакрытыя ўсе дарогі й чыгуначныя шляхі, якія вядуць да лініі разьмежаваньня бакоў канфлікту. Прыпыненьне руху не датычыць паставак гуманітарнага грузу.
Нагадаем, з канца студзеня незаконную блякаду камунікацыйных шляхоў з сэпаратысцкімі рэгіёнамі арганізоўвалі грамадзкія актывісты і ўкраінскія вэтэраны баявых дзеяньняў у Данбасе. Перш за ўсё яны блякавалі чыгуначныя шляхі, па якіх ва Ўкраіну пастаўляўся вугаль з сэпаратысцкіх тэрыторый.
аз