Logo Polskiego Radia
Print

Эрдаган назваў галяндзкі ўрад «нацыстамі»

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 11.03.2017 17:22
Амстэрдам адмовіўся ўпускаць у краіну самалёт з міністрам замежных справаў Турцыі.
EPA/TURKISH PRESIDENT PRESS OFFICE HANDOUT

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган пагражае востра адрэагаваць на забарону галяндзкага ўраду ўпусьціць у краіну самалёт з міністрам замежных справаў Турцыі. Меўлет Чавушаглу плянаваў прыляцець у Ротэрдам, каб прыняць удзел у маніфэстацыі туркаў, якія пражываюць у Галяндыі. Маніфэстацыя была арганізаваная з мэтай падтрымаць рэфэрэндум па пашырэньні прэзыдэнцкай улады, які аб’явіў прэзыдэнт Турцыі.

Прэзыдэнт Эрдаган на мітынгу ў Стамбуле заявіў, што галяндцы дзейнічаюць так сама, як нацысты, і назваў іх пераемнікамі гітлераўцаў. Таксама Эрдаган заявіў, што ў красавіку, пасьля таго, як рэфэрэндум у Турцыі адбудзецца, ён прыме меры супраць галяндзкіх палітыкаў. Магчыма, некаторым зь іх будзе абаронены ўезд у краіну.

Як растлумачыў прэм’ер Галяндыі Марк Рутэ, улады краіны не пусьцілі турэцкага міністра, бо мітынг зь яго ўдзелам мог бы выклікаць сацыяльную напружанасьць. У сераду 15 сакавіка ў Галяндыі адбудуцца парлямэнцкія выбары. У выбарчай кампаніі гучыць многа антыімігранцкіх акцэнтаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт