25 гадоў таму быў высланы першы ў гісторыі далучаны файл
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
11.03.2017 14:05
Першымі дакумэнтамі, далучанымі да мэйлу былі...
pixabay.com
Прайшло 25 гадоў з часу, калі быў высланы першы мэйл з далучанымі файламі. Зрабіў гэта амэрыканскі праграміст Натаніэл Барэнштайн. Да гэтага дакумэнты можна было высылаць толькі поштай альбо факсам. Барэнштайн быў адным са стваральнікаў сыстэмы MIME (Multipurpose Internet Mail Extensions) – шматмэтавых пашырэньняў інтэрнэт-пошты, якія дазваляюць высылаць далучаныя файлы.
Праграмісты вырашылі распрацаваць гэтую сыстэму, каб абараніць ад зьнішчэньня лясы іды іншыя прыродныя рэсурсы. Першымі далучанымі файламі сталі аўдыёзапіс квартэту, у якім граў Барэнштайн і фотаздымак. Цяпер электроннай поштай высылаецца каля трыльёна файлаў у дзень.
IAR/ап