У Замбіі ў выніку цісканіны загінулі па меншай меры 8 чалавек
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.03.2017 14:37
                    
                                 
                
                
                    Інцыдэнт здарыўся пры раздачы прадуктаў харчаваньня бедным жыхарам сталіцы.
                
                
                    
                        
На вуліцы Лусакі - сталіцы Замбііwww.flickr.com/Cordelia Persen
                     
                
                
                
               
                
                         У сталіцы Замбіі Лусацы ў выніку цісканіны загінулі па меншай меры 8 чалавек. Інцыдэнт здарыўся пры раздачы прадуктаў харчаваньня бедным жыхарам сталіцы.
Паніка пачалася ля ўваходу ў спартыўны комплекс, дзе адна з пратэстанцкіх цэркваў раздавала гуманітарную дапамогу. Паводле замбійскай паліцыі, ля ўваходу ў комплекс знаходзілася каля 35 тыс. чалавек. Праваахоўныя органы пачалі праверку.
Паводле дадзеных Сусьветнага банку, каля 60% жыхароў Замбіі жыве ў галечы.
вс