Вашынгтон: Мы гатовыя кінуць выклік Маскве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.03.2017 08:32
                    
                                 
                
                
                    Калі Белы Дом убачыць «нешта ня тое», то ён гатовы кінуць Крамлю выклік.
                
                
                    
                        
photo: vk.com
                     
                
                
                
               
                
                         Адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа не баіцца кінуць выклік Расеі на сусьветнай арэне. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі (Nikki Haley) у інтэрвію тэлеканалу Al Jazeera.
«Калі  мы зможам дабіцца таго, каб Расея была з намі, гэта добра. Мы будзем  кідаць ім выклік, калі ўбачым нешта ня тое», – падкрэсьліла пастаянны  прадстаўнік ЗША.
На пытаньне, кім Расея зьяўляецца для ЗША – сябрам або ворагам – Хэйлі адказала, што Беламу Дому ня трэба, каб Масква была «тым ці іншым».
«Мы  адказвалі Расеі некалькі разоў за рэчы, якія, як мы лічым, зьяўляюцца  няправільнымі. Мы не баімся гэтага рабіць і мы працягнем гэта рабіць,  калі палічым патрэбным», – адзначыла яна.
Нядаўна Хэйлі таксама заявіла, што дружба ЗША з Расеяй ня вартая бясьпекі Эўропы.
Учора ў Белым Доме паведамілі, што падрыхтоўка сустрэчы Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным не вядзецца.
корреспондент/вс