Logo Polskiego Radia
Print

Ля берагоў японскай прэфэктуры Фукусіма адбыўся землятрус

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.02.2017 17:13
Падземныя штуршкі магнітудай 5,6 балаў адчуваліся ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны.
PAP/EPA/KIMIMASA MAYAMA

Падземныя штуршкі магнітудай 5,6 балаў адчуваліся ў паўночна-заходніх рэгіёнах краіны, у Токіё разгойдваліся будынкі. У той жа час улады не абвяшчалі трывогу ў сувязі з магчымым утварэньнем цунамі. Пра ахвяры, пацярпелых і разбурэньні паведамленьняў не паступала. Пра гэта паведамляе Reuters.

2 лютага паведамлялася, што ў раёне другога энэргаблёка японскай АЭС «Фукусіма-1» зафіксаваны сьмяротны ўзровень радыяцыі. Абсьледаваньне выявіла, што інтэнсыўнасьць апраменьваньня складае 530 зіверт у гадзіну (доза ў 20 зіверт прыводзіць да імгненнай сьмерці).

Трыма днямі раней у апорах рэактара была выяўлена адтуліна, як мяркуецца, яна ўтварылася з-за ўцечкі распаленага ядзернага паліва.

11 сакавіка 2011 гаду адбыўся наймацнейшы ў гісторыі Японіі землятрус магнітудай 9,1, які выклікаў цунамі з вышынёй хвалі больш за 40 мэтраў. Удар стыхіі абрынуўся на ўзбярэжжа, стаўшы прычынай аварыі на АЭС «Фукусіма-1», дзе выйшла са строю сыстэма ахаладжэньня рэактараў. Гэта прывяло да парушэньня гермэтычнасьці збудаваньняў і радыёактыўнага заражэньня мясцовасьці. Тэрыторыю вакол станцыі пакінулі каля 300 тысяч жыхароў, у выніку ўдару стыхіі і наступнай аварыі загінулі 18 тысяч чалавек.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт