NASA хоча прысьпешыць пілятаваны палёт у далёкі космас
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        25.02.2017 17:34
                    
                                 
                
                
                    Пілятаваны касьмічны карабель можа вылецяць з Зямлі ўжо ў 2018 г..
                
                
                    
                        
Zdjęcie ilustracyjneFoto: nasa.gov
                     
                
                
                
               
                
                         Касьмічнае агенцтва заявіла, што вывучае магчымасьць паскарэньня першага палёту новага карабля Orion. 
Гэты статак прызначаны для далёкіх палётаў у космас.
Першы палёт Orion-а вакол Месяца ў рамках выпрабавальнай місіі-1 без экіпажа заплянаваны на 2018-ы год. Толькі другі палёт, плянаваны на 2021 год, быцьме пілятаваным.
Аднак адміністратар NASA Роберт Лайтфут даручыў дасьледаваць магчымасьць адпраўкі астранаўтаў у космас ужо падчас першай місіі. Арганізацыя паведаміла, што вынікі дадзеных дасьледаваньняў  павінны быць вядомыя цягам некалькіх тыдняў. Агенцтва заявіла, што "прыярытэт надаецца забесьпячэньні бясьпекі экіпажа ды эфэктыўнасьці місіі."
Orion будуецца з разьлікам місіі на Марс, якая першапачаткова заплянавана на 30-я гады бягучага стагодзьдзя.
ПР/юл