Шэсьць краін пазбавілі голасу ў ААН за даўгі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.02.2017 10:55
Краінам-даўжнікам вернуць права голасу, калі яны заплацяць узносы як мінімум за два гады.
fot. glowimages.com
З-за нявыплаты членскіх узносаў шэсьць краін часова пазбаўлены права галасаваньня на Генэральнай Асамблеі ААН. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ААН.
Галоўным даўжніком зьяўляецца Вэнэсуэла, якая зможа прымаць удзел у галасаваньні, толькі заплаціўшы $24 млн. Іншыя пяць краін, якія пазбаўленыя права голасу да канца працы 71-й сэсіі Генасамблеі ААН, гэта значыць да восені 2017 гады - гэта Каба- Вердэ, Лібія, Папуа-Новая Гвінэя, Судан і Вануату.
Краінам-даўжнікам вернуць права голасу, калі яны заплацяць даўгі як мінімум за два гады. Пра гэта заявіў новы генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш.
Сумы штогадовых узносаў разьлічваюцца для кожнай краіны індывідуальна.
яс