Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія хоча праверыць вяршэнства законаў у Польшчы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.02.2017 15:13
Пытаньне прытрымліваньня заканадаўства ў Польшчы разглядзяць членскія краіны ЭЗ.
sites.google.com

Намесьнік старшыні Эўрапейскай камісіі Франс Цымэрманс мае намер падаць краінам ЭЗ на разгляд пытаньне прытрымліваньня заканадаўства ў Польшчы. Пра гэта неафіцыйна даведалася Польскае радыё.

У заяве, якую Франс Цымэрманс плянуе накіраваць міністрам, адказным за эўрапейскія справы, напісана, што ў Польшчы парушаюцца прынцыпы вяршэнства законаў.

Як паведамляюць чыноўнікі ЭЗ, пакуль што гэта ня крок да трэцяга этапу працэсу й ён не прывядзе да ўвядзеньня санкцый супраць Польшчы. «Гэта толькі дзеяньне з мэтай праверыць пазыцыю краін ЭЗ па гэтым пытаньні», – сказаў адзін з чыноўнікаў.

На сёньняшнім пасяджэньні камісіі Франс Цымэрманс сказаў, што ён не задаволены перамовамі з уладамі ў Варшаве.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт