Logo Polskiego Radia
Print

Amnesty International: увага на глябальную рыторыку нянавісьці!

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.02.2017 14:36
AI як прыклад агрэсіўных паводзін палітыка прыводзіць выказваньні Дональда Трампа.

Палітыкі, узброеныя разбуральнай і бесчалавечнай рыторыкай паводле прынцыпу «мы супраць іх» ствараюць падзелены й небясьпечны сьвет, – папярэджвае Amnesty International. Арганізацыя апублікавала свой штогадовы даклад з аглядам сытуацыі правоў чалавека ў сьвеце.

У дакумэнце прадстаўлены аналіз сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў 159 краінах. Арганізацыя перасьцерагае ад наступстваў выкарыстаньня «рыторыкі страху, абвінавачваньняў і падазрэньняў», якая назіраецца ў Эўропе, Злучаных Штатах ды ў іншых краінах. Гэтая рыторыка выклікае адцягваньне ўвагі ад правоў чалавека і аслабляе глябальны адказ на масавыя забойствы.

Amnesty International як прыклад агрэсіўных паводзін палітыка прыводзіць выказваньні Дональда Трампа. Паводле арганізацыі, падобным чынам паводзілі сябе сябе таксама лідары ў іншых частках сьвету.

У дакладзе згадваецца таксама Польшча, якая, на думку аўтараў дакумэнту, не адмовілася ад рыторыкі нянавісьці, страху й абвінавачваньняў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт