Аўстралійскі Касьцёл выплаціў 213 млн даляраў ахвярам сьвятароў-пэдафілаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
16.02.2017 12:48
За 35 гадоў розную форму кампэнсацыі атрымала 3 тысячы 66 чалавек.
Photo: pixabay.com
Упершыню была агучаная агульная сума, якую ахвярам перадалі школы, дзіцячыя дамы і іншыя каталіцкія ўстановы. Дадзеныя з 1980-2015 году апублікавала аўстралійская ўрадавая камісія, якая дасьледуе сэксуальныя злачынствы ў дачыненьні да дзяцей.
Камісія паведаміла, што за 35 гадоў розную форму кампэнсацыі атрымала 3 тысячы 66 чалавек. Орган быў пакліканы ў 2013 годзе, каб дасьледаваць падазрэньні аб сэксуальным і фізычным насільлях у дачыненьні да дзяцей у розных установах Аўстраліі.
Ватыкан уважна сочыць за сьледзтвам. Кардынал Джордж Пэль, які стаіць на чале аўстралійскага касьцёлу, ужо даваў паказаньні ў справе пазыцыі Касьцёла, якую ён займаў у абліччы праблемы сэксуальнага выкарыстоўваньня дзяцей. Джордж Пэль прызнаў, што многія верагодныя сыгналы аб выкарыстоўваньні дзяцей засталіся без рэакцыі ў «скандальных акалічнасьцях». Паказаньні будуць таксама даваць аўстралійскія герархі.
ав