Хакеры зьнішчылі 1,5 млн інтэрнэт-старонак блёгераў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.02.2017 17:09
Хакеры адначасова атакавалі адну з буйнейшых блёгерскіх плятформ у сьвеце – Wordpress.
pixabay.com/Public Domain CC0
Паводле ВВС, зьнішчанымі могуць быць нават 1,5 млн старонак.
Хакеры выкарысталі прабел у праграмным забесьпячэньні Wordpress, каб атакаваць інтэрнэт-старонкі і блёгерскія сэрвісы, разьмешчаныя на гэтай плятформе. Паводле фірмы WordFence, за атаку адказвае каля 20 груп хакераў, якім удалося ўзламаць доступ да 40 тысяч блёгаў у сьвеце. У суме яны зрабілі каля 800 тысяч спробаў узломаў. Аднак у выніку атак маглі быць зьнішчаныя нават 1,5 млн старонак.
Атакі на блёгераў, хутчэй за ўсё, праводзяцца для таго, каб потым пры іх дапамозе рассылаць спам ці небясьпечныя праграмы. Хакерскія атакі становяцца ўсё больш распаўсюджанымі і нярэдка іх ахвярамі становяцца дзяржаўныя ці фінансавыя ўстановы.
ав